Прывітанне, мяне завуць Антон Сурапін. Праект Your Hands in Belarus я прыдумаў падчас паездкі ў ЗША ў красавіку-траўні 2019 года і запусціў яго ў верасні. Пра ЗША згадваю, таму што туды, як мінімум, не пускаюць дрэнных людзей :-)
Я індывідуальны прадпрымальнік. З вамі мы будзем працаваць па
публічнай дамове, складзенай згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Гэта гарантуе вашыя правы і мае абавязкі падчас нашага супрацоўніцтва.
Але вось галоўная прычына, чаму мне можна даверыць вашыя задачы: я цаню сваё сумленне і рэпутацыю. А для таго, каб вы добра гэта разумелі, давайце раскажу пра сябе ...